“Верыць і не здавацца” – віншаванне ад «Будзьма!» (не спрабуйце паўтарыць гэтае відэа!)

Быў цяжкі год? Шмат клопатаў і праблемаў? Але выйсце ёсць заўсёды, галоўнае верыць і не здавацца! Таму наш падарунак усім вам – унікальнае відэа, якое мы просім не паўтараць ні ў адным з офісаў, ні ў якім іншым памяшканні ні з якай нагоды! Віншуем з Новым годам і жадаем бясконцага аптымізму і веры ў свае сілы!



Ваша, каманда “Будзьма беларусамі!”

P.S. Падчас здымак ніхто не пацярпеў!

Серыя рэгіянальных ток-шоў адбылася!

З'ездзіўшы з ток-шоў у Берасце, Гародню і Магілёў магу сказаць - беларусам шмат што пад сілу. Трэба толькі пачаць

Рэгіянальныя ток-шоу адбыліся ў Магілёве (25 лістапада), Берасці (1 снежня) і Гародні .
Тэма кожнай сустрэчы была абраная адпаведна рэаліям і праблемам рэгіёна, але агульным быў іх фармат — адкрытасць для людзей розных плыняў і поглядаў на праблемы культуры.

сёння ў нашай хаце свята - мы жыцця вярлібры-бры...

Чарнавік

Розы вуліца
 
Мяккія пухнатыя камякі снегу падаюць долу.
Люксембург. Розы вуліца.
Абмяклыя ў пухавіках алкашы паўтараюць рух камякоў
На скрыжаванні з Лермантава, на рагу побач з культавай крамай
 
На апошнім паверсе сталінкі створаныя ўсе ўмовы
Для назірання й аналізу падабенства  дзіўных атмасферных з’яваў.
Люксембург – гэта лепшы раён гораду
І, натуральна, цэнтр Еўропы і талерантнасці
 
Тут жывуць прадстаўнікі ўсіх літаратурных саюзаў,
Хаця нарадзіліся ўсе ў Саюзе адным
І частка так любіць чатыры літары, якія збярог білет камсамольца
Другая з імпэтам чатыры літары шле на тры, не ўсе з якіх зычныя
 
У доме насупраць тры чвэрці стагоддзя назад на аднаго жыхара стала меней
Добрае хутка знікае – як мяса з прылаўкаў цяпер
Унучку  паэта-нацдэма тут у дзевяностым згвалцілі тры жаўнеры
Два з Ленінграду і адзін з Даўгаўпілса. Братэрства народаў здараецца у розных праявах
 
Праз дзесяць год знік іхні сусед, падтрымка й апора.
Ён добра ведаў кошт пяцілітарных словаў – грант і адкат
Але ў год трох нулей, бачна, баланс не сышоўся
Цяпер там жыве адзінокая пані з філфаку. Кола гісторыі, можна сказаць, замкнулася
 
Яе маленькі байструк цяпер гуляе ў танчыкі дзетак унучкі
І часта так голасна кажа, - “Мама, я буду ваенным!”
Але разумення паміж пакаленнямі ад часу Сакрата болей не стала
Суседка чуе той маніфест, крышыць цыбулю на кухні і плача
 
У прынцыпе ўвесь свет – адна вялікая вуліца Розы Люксембург...

11.12.2011, мнск
 
 
 
 
 
 
 
 
  • Current Music
    БГ - Архангельск

калі першая страка прыходзіць ува сне, а астатнія дадумываюцца на прыпынку ...

Будзьма Разам?

Чужое золата заўжды блішчыць ярчэй,
Сваё ж за абразом схавана ў хаце
Крычым мы зычна разам – “Будзьма, гэй!”,
Хоць Разам мы адно калі нас гвалцяць…

(с) 7.12.2011, мнск


  • Current Music
    Buben VS. Hapeeva

ну наканец-та!

"для самадхі потрібні певні фізіологічні та генетичні схильності; саме собою несподіване самадхі є не більш небезпечним, ніж несподіване сечовипускання, а от після самадхі в холодному кліматі можна й замерзнути."

- вось у прынцыпе тое, што я меў на ўвазе апошнія шэсць год свайго жыцця, калі хто мяне не зразумеў...

(
Valery Korneyev , скапіявана адсюль - http://life.pravda.com.ua/person/2011/11/15/89515/)



  • Current Music
    gogol bordello - Supertheory Of Supereverything

Гомель-Берасце-Гародня. было гэта так:

o_0

Тыдзень пачаўся горача. Сёння ўпершыню ў жыцці ў мяне хацелі скрасці тэксты. 12 штук адразу. Выявілася, як заўжды, раптоўна. З аднаго боку прыемна - напэўна, тэксты годныя, з іншага - брыдка, размаўляеш з людзьмі ў межах аўтарскіх правоў а потым выяўляецца, што нікому ніякай справы няма да капірайта. Усе хочуць па звычайнаму проста і нахабна -
спёр і карыстаешся... адзін толькі вывад - абараняйце сваю маёмасць. кожную літару. тады не парышся, чыста так - асадак застаецца ад людскога хамства і знявагі. усім добрай крэатыўнай дэкады!
  • Current Music
    myslovitz - zle mi sie sni